17 і 18 лютага прайшоў заключны этап шматпрофільнай алімпіяды Купалаўскага ўніверсітэта. Усяго ў заключным этапе па 10 профільных алімпіядах прынялі ўдзел 329 навучэнцаў 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усёй Беларусі.
21 лютага адбылося пасяджэнне аргкамітэта алімпіяды, на якім былі падведзены вынікі і зацверджана колькасць і персанальны склад пераможцаў з узнагароджаннем дыпломамі I, II, III ступені.
У 2024 годзе пераможцамі шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы сталі 126 удзельнікаў. Дыпломы I ступені атрымалі 28 чалавек, дыпломы II ступені – 46 чалавек, уладальнікамі дыпломаў III ступені сталі 52 чалавекі. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 16 сакавіка 2024 года ў рамках Дня адчыненых дзвярэй Купалаўскага ўніверсітэта.
Са спісамі пераможцаў шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды можна азнаёміцца на сайце abit.by .
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення ўніверсітэцкіх алімпіяд, пераможцы якіх маюць права залічэння без уступных іспытаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі ад 12.08.2022 № 264, пераможцамі могуць стаць не больш за 40% ад колькасці ўдзельнікаў заключнага этапу кожнай профільнай алімпіяды.