Танцавальны калектыў педагагічнага факультэта "Delirium" атрымаў перамогу Міжнародным конкурсе "Танцавальны дождж" (Чэхія).
На суд журы быў прадстаўлены харэаграфічны нумар "Black&white".
Дыплом 1 ступені ў Міжнародным танцавальным конкурсе "Танцавальны дождж" у намінацыі "Сучасны танец"
Таксама падзякамі за супрацоўніцтва былі адзначаны кіраўнікі калектыву (выпускнікі педагагічнага факультэта):
Кацярына Гануцына, спецыяліст аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю;
Дыяна Коўш, выхавальнік Дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 86 г. Гродна".
Віншуем купалаўцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!