Віншуем інструментальны ансамбль студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Народная творчасць (інструментальная музыка)" з атрыманнем дыплома лаўрэата I ступені на I Міжнародным саміце руска-кітайскіх выканаўцаў "RUSCHI", які прайшоў у Санкт-Пецярбургу.
Дарыюш Гайдуцкі, Ірына Канапешка, Алена Сударгіна, Аляксандр Рыбак, Анастасія Пранкевіч і Лю Вэй узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені на I Міжнародным саміце руска-кітайскіх выканаўцаў "RUSCHI" ў намінацыі "Інструментальнае выканальніцтва, народныя інструменты".
Кіраўнік ансамбля - старшы выкладчык кафедры музычнага мастацтва Таццяна Янчурэвіч. Яна была ўзнагароджана падзячным лістом за невычэрпны педагагічны талент, найвышэйшы прафесіяналізм, мэтанакіраванасць, шматгадовую карпатлівую працу.
![image 2022 09 06 14 12 48](/images/gallery/2022/9/06diplom/image_2022-09-06_14-12-48.png)
![image 2022 09 06 14 12 48 2](/images/gallery/2022/9/06diplom/image_2022-09-06_14-12-48_2.png)