V Рэспубліканскі студэнцкі форум у г. Віцебску СТУДЭНЦКІ ФЕСТЫВАЛЬ ВАЛАНЦЁРАЎ Першы гарадскі фестываль валанцёраў Другі міжуніверсітэцкі фестываль валанцёраў у Пінску (2011) Сертыфікат Абласная навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” Дабрачынная акцыя "Свет без абмежаваных магчымасцей" Дабрачынная акцыя "Вясенні тыдзень дабра" Дабрачынная акцыя "Дапамагчы жыццю" Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы занялі 1 месца ў дабрачынным марафоне «Дапамагаючы жыццю» 1 чэрвеня ў рамках Міжнароднага Дня абароны дзяцей ГДА «Гродзенскі дзіцячы хоспіс», ДУАЗ «Дзіцячая паліклініка №2 г.Гродна» сумесна з Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам арганізавалі дабрачынны марафон «Дапамагаючы жыццю» ў падтрымку дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Марафон праводзіўся з мэтай уключэння жыхароў г.Гродна ў дабрачынную дзейнасць, а таксама развіцця гуманных адносінаў да людзей з інваліднасцю як раўнапраўных членаў беларускага грамадства. Каманду універсітэта прадставілі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Чарняк Аляксандр і Цыбулька Вадзім, юрыдычнага факультэта Худайкулаў Сердар, Астапчэня Дзмітрый і Кароль Алег. Хлопцы з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне арганізатараў і ўнеслі свой уклад у дапамогу дзецям. Па выніках марафона нашым студэнтам не было роўных. Арганізатары ўзнагародзілі ўніверсітэт граматай за 1 месца і падзякай за аказаную падтрымку і дапамогу, за разуменне і ўвагу да сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю.