УВАЗЕ АСПІРАНТАЎ,
СУІСКАЛЬНІКАМ І ДАКТАРАНТАМ!
Пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2022 г. № 5 зацверджана новая рэдакцыя Інструкцыі аб парадку афармлення дысертацыі, дысертацыі ў выглядзе навуковага даклада, аўтарэферата дысертацыі і публікацый па тэме дысертацыі, якая ўступіла ў сілу 14 верасня 2022 г.
Паважаныя аспіранты!
29 чэрвеня 2022 года адбудзецца семінар "Развіццё сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый у Беларусі", які праводзіцца Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці на базе УНПЦ "Тэхналаб" установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" (вул. Гаспадарчая, 23/4-1) .
Просім Вас зарэгістравацца хуткім часам па спасылцы: https://www.ncip.by/o-centre/meropriyatiya/seminar-razvitie-seti-tspti-v-belarusi/.
У спасылцы прыкладаецца праграма мерапрыемства.
Паважаныя аспіранты!
Урад Венгрыі аб'явіў аб прыёме заявак аспірантаў для ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме на 2022/2023 навучальны год.
Форма заяўкі
Змест праграмы
Паважаныя аспіранты і суіскальнікі!
Запрашаем прыняць удзел у працы 24-га біенале Еўрапейскага Нейрахімічнага Таварыства і 8-ай канферэнцыі «Малекулярныя і клеткавыя механізмы рэгуляцыі ў нервовай сістэме»
24th ESN Biennial Meeting and 8th Conference on Molecular and Cellular Mechanisms of Regulation in the Nervous System. (Інфармацыя)