У рамках праграмы супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса педагагічнага факультэта з настаяцелем прыхода храма Нерукатворнага вобраза Гасподняга в. Каробчыцы іерэем Сергіем Цвірко.
Намеснік дэкана педагагічнага факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Алена Мікалаеўна Лапкоўская адзначыла, што сустрэчы з праваслаўнымі святарамі з'яўляюцца традыцыйнымі і носяць сістэмны характар.
Айцец Сергій працягнуў сустрэчу і ў гутарцы са студэнткамі распавёў аб духоўным вымярэнні кахання і яго праяве ў жыцці чалавека.
- Кожная дзяўчына марыць аб выдатным, шчаслівым будучым, аб вялікім каханні, але для таго, каб гэтыя мары ўвасобіліся ў рэальнасць, сёння неабходна берагчы сябе для гэтага будучага, - падкрэсліў айцец Сергій.
У час размовы студэнты задавалі хвалюючыя іх пытанні і актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.