У дзень 25-годдзя стварэння мытнай службы Рэспублікі Беларусь студэнты 1 курса спецыяльнасці «Мытная справа» юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы 20 верасня 2016 года наведалі Гродзенскую рэгіянальную мытню.
Учорашнія абітурыенты атрымалі магчымасьць прысутнічаць на прысягі маладых супрацоўнікаў, а намеснік дэкана факультэта Рыгор Міхайлавіч Траццякоў - павіншаваць работнікаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні з прафесійным святам.
- Вельмі прыемна бачыць сярод тых, хто прымае прысягу выпускнікоў юрыдычнага факультэта, - падкрэсліў Р.М. Траццякоў. - Неўзабаве іх стане яшчэ больш, так як у гэтым годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы набралі першых студэнтаў на новую спецыяльнасць «Мытная справа». Юрыдычны факультэт будзе рыхтаваць спецыялістаў для мытных органаў.
Начальніку Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэю Мікалаевічу Кавальчуку ўручылі віншавальную ноту. А пасля ўрачыстага мерапрыемства студэнты наведалі музей Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.