Па традыцыі ў першую суботу верасня курсанты 1 курса ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы перад асобай сваіх камандзіраў, бацькоў і паплечнікаў даюць клятву на вернасць сваёй краіне і народу. У гэтым годзе ўрачыстая цырымонія ўпершыню адбылася ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы".
Запрошанымі і ганаровымі гасцямі свята сталі камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Віктар Генадзьевіч Хрэнін, першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна Кітурка, прарэктар Мікалай Іванавіч Войтка, ветэран Вялікай Айчыннай вайны палкоўнік у адстаўцы Мікалай Васільевіч Кісялёў, намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства Унутраных спраў Рэспублікі Беларусь - начальнік аператыўнай і баявой падрыхтоўкі палкоўнік Ігар Паўлавіч Бурмістраў, начальнік рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Вячаслаў Васільевіч Шыцікаў, намеснік начальніка харчовага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Юрый Сцяпанавіч Матэюк, старшыня Спартовага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Анатолій Віктаравіч Ханеўскі, начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці палкоўнік унутранай службы Аляксандр Анатольевіч Какунін, ваенны камісар гарадскога аб'яднання Ваеннага камісарыята палкоўнік Павел Рыгоравіч Несцяровіч, дырэктар Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча Віктар Альфрэдавіч Матук, дырэктар сярэдняй школы №38 г. Гродна Сяргей Мікалаевіч Кісялёў, камандзіры злучэнняў і вайсковых часцей Гродзенскага гарнізона, ветэраны ваеннага факультэта і прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
У гэты ўрачысты дзень да прысутных звярнуўся начальнік ваеннага факультэта Лявонцій Юр'евіч Паўлаў.
– Словы ваеннай прысягі напаўняюць сэрцы кожнага воіна гонарам за сваю Айчыну, за доблесныя Узброеныя Сілы і воінскія фарміраванні, у шэрагі якіх хлопцы закліканы служыць, - адзначыў Лявонцій Юр'евіч. - Гадзіна прыняцця ваеннай прысягі памятны і непаўторны для кожнага сапраўднага мужчыны. У гэты дзень перад асобай сваіх камандзіраў і таварышаў, родных і блізкіх, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл вайскоўцы клянуцца на вернасць Радзіме. Бяруць на сябе абавязак з годнасцю і гонарам несці высокае званне абаронцы сваёй Айчыны. Шанаваць слаўныя традыцыі беларускага народа і нашай арміі.
Затым кожны з курсантаў 1 курса ваеннага факультэта ўрачыста даў сабе зарок быць адданымі свайму народу, свята выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, выконваць патрабаванні вайсковых статутаў і загады камандзіраў і начальнікаў, годна выконваць воінскі абавязак, мужна і самааддана бараніць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь.
Павіншаваў рабят з гэтым урачыстым момантам камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Віктар Генадзьевіч Хрэнин. Словы прывітання ў адрас асабістага складу ваеннага факультэта накіравала першы прарэктар нашай альма-матэр Ірына Фёдараўна Кітурка і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Васільевіч Кісялёў.
Цёплыя словы прагучалі ад маці аднаго з курсантаў Алены Станіславаўны Басько.
– Сёння мы бачым не ўчарашніх школьнікаў, а ўзмужнеўшых сыноў. Урачыстае прыняцце ваеннай прысягі - хвалюючае мерапрыемства, як для курсантаў, так і для бацькоў. У гэты дзень нашы сыны становяцца паўнапраўнымі абаронцамі краіны, - падкрэсліла Алена Станіславаўна. - Жадаю нашым курсантам згуртаванасці, высокіх вынікаў у вучобе, моцнага здароўя, устойлівасці і сілы духу! Спадзяемся, што яны стануць годнымі афіцэрамі.
Таксама словы падзякі ад імя бацькоў прагучалі ў адрас афіцэрскага і выкладчыцкага складу факультэта за штодзённую працу, цярпенне і падрыхтоўку хлопцаў.
Ад імя ўсіх курсантаў 1 курса выступіў Раман Даўгоўскі.
– Сёння для курсантаў - асаблівы дзень, які, упэўнены, запомніцца на ўсё жыццё! Усе мы прынялі прысягу, пакляліся на вернасць Радзіме, шанаваць доблесць і славу Рэспублікі Беларусь. Мы памятаем святы подзвіг нашых дзядоў, якія не шкадуючы жыцця змагаліся за незалежнасць нашай краіны і мірны народ. Мы абяцаем захаваць і прымножыць слаўныя традыцыі ваеннага факультэта і Узброеных Сіл.
Затым асабісты склад ваеннага факультэта прайшоў маршам па мемарыяльным комплексе. Завяршылася ўрачыстасць пляц-канцэртам узвода Ганаровай варты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Прыняцце прысягі - гэта завяршальны этап прысвячэння першакурснікаў у курсанты ваеннага факультэта. Перад гэтым на працягу месяца хлопцы праходзілі нпачатковую прафесійную падрыхтоўку і ўдасканальвалі навыкі ваеннага майстэрства на палігоне паблізу Гожы. Пазней здавалі няпросты экзамен, падчас якога даказвалі, што яны сапраўдныя мужчыны і вартыя быць у шэрагах курсантаў купалаўскага ўніверсітэта.
З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.