ПРЫЁМ У АСПІРАНТУРУ ГрДУ імя Янкі Купалы
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
запрашае эрудыяваных, ініцыятыўных, творчых выпускнікоў
магістратуры для паступлення ў аспірантуру
Аспірантура (от лат.аspirans – які імкнецца) – першая ступень паслявузаўскай адукацыі, накіраваная на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі планавання і самастойнага правядзення навуковых даследаванняў, глыбокімі тэарэтычнымі ведамі, якія дазваляюць падрыхтаваць кваліфікацыйную навуковую працу (дысертацыю) на суісканне вучонай ступені кандыдата навук.
Аспірантура ГрДУ імя Янкі Купалы – гэта:
· Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі з 1969 года
· Навучанне ў дзённай і завочнай формах, а таксама ў форме суіскальніцтва
· Навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і на платнай аснове
· Тэрмін навучання - не больш за 3 гады ў дзённай форме, не больш за 4 гады ў завочнай форме, не больш за 5 гадоў у форме суіскальніцтва
· Падрыхтоўка спецыялістаў па 40 спецыяльнасцях
· Штогадовы прыём каля 40 аспірантаў
· Навучанне каля 200 чалавек штогод
· Забеспячэнне іншагародніх аспірантаў інтэрнатам
· Атрыманне стыпендыі аспірантамі дзённай бюджэтнай формы навучання
· Атрыманне стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь лепшымі аспірантамі ГрДУ імя Янкі Купалы
· Навучанне ў вядучых навукоўцаў ГрДУ ім. Я. Купалы і іншых ВНУ і арганізацый Рэспублікі Беларусь
· Магчымасць працы ў якасці выкладчыка ВНУ
· Набыццё навыкаў арганізацыі і правядзення навуковых даследаванняў
· Публікацыя навуковых даследаванняў у рэспубліканскіх і замежных навуковых выданнях
· Удзел у міжнародных канферэнцыях і семінарах
· Магчымасць самастойна рэалізоўваць навуковыя праекты праз сістэму грантаў
· Атрыманне навуковай кваліфікацыі “Даследчык”
· Магчымасць атрымання вучонай ступені кандыдата навук
· Працаўладкаванне ў навуковых і вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь
Дакументы для бягучай атэстацыі
Графік бягучай атэстацыі
Графік пасяджэнняў дзяржаўных атэстацыйных камісій у 2022 годзе
Дакументы да размеркавання
Дакументы для дзяржаўнай выніковай атэстацыі
Праграмы кандыдацкіх экзаменаў
Праграмы дадатковых кандыдацкіх экзаменаў
Расклад кандыдацкіх экзаменаў
Аб'явы
Форма індывідуальнага плана работы