Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пералік спецыяльнасцей, па якіх прысуджаюцца вучоныя званні ў Рэспубліцы Беларусь На аснове пункта 3 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2004 г. № 560, Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесці ў дадатак да пастановы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2005 г. № 52 "Аб зацвярджэнні пераліку спецыяльнасцей, па якіх прысуджаюцца вучоныя званні ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 76, 7/517) змяненні і дапаўненні і выкласці яго ў новай рэдакцыі: "Дадатак да Пастановы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 03.05.2005 № 52 (у рэдакцыі пастановы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 08.06.2009 № 5) Пералік спецыяльнасцей, па якіх прысуджаюцца вучоныя званні ў Рэспубліцы Беларусь № п/п | Спецыяльнасць | | Раздзел I. Прыродазнаўчыя навукі | 1 | Матэматыка | 2 | Механіка | 3 | Астраномія | 4 | Фізіка | 5 | Хімія | 6 | Фізіка-хімічная біялогія | 7 | Агульная біялогія | 8 | Фізіялогія | | Раздзел II. Тэхнічныя навукі | 9 | Машынабудаванне і машыназнаўства | 10 | Энергетыка | 11 | Электратэхніка | 12 | Прыборабудаванне і метралогія | 13 | Радыётэхніка і сувязь | 14 | Інфарматыка і вылічальная тэхніка | 15 | Металургія | 16 | Матэрыялазнаўства | 17 | Тэхналогія (па галінах: хімічная; прадуктаў харчавання; матэрыялаў і вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці; лясной гаспадаркі; дрэваперапрацоўкі і дрэваапрацоўкі) | 18 | Аграінжынерныя сістэмы | 19 | Транспарт | 20 | Будаўніцтва | 21 | Архітэктура | 22 | Электроніка і нанаэлектроніка | 23 | Экалогія | 24 | Бяспека дзейнасці чалавека | | Раздзел III. Сельскагаспадарчыя навукі | 25 | Аграномія | 26 | Ветэрынарыя | 27 | Заатэхнія | 28 | Лесазнаўства | | Раздзел IV. Гуманітарныя навукі | 29 | Дакументалістыка і бібліятэказнаўства | 30 | Гісторыя | 31 | Археалогія | 32 | Філасофія | 33 | Літаратуразнаўства | 34 | Мовазнаўства | 35 | Мастацтвазнаўства | 36 | Мастацтва | 37 | Культуралогія | 38 | Турызм | 39 | Фізкультура і спорт | | Раздзел V. Сацыяльна-эканамічныя і грамадскія навукі | 40 | Эканоміка | 41 | Права | 42 | Педагогіка | 43 | Псіхалогія | 44 | Сацыялогія | 45 | Паліталогія | | Раздзел VI. Медыцынскія навукі | 46 | Клінічная медыцына | 47 | Прафілактычная медыцына | 48 | Медыцынская біялогія | 49 | Фармацэўтыка | | Раздзел VII. Навукі пра Зямлю | 50 | Геаграфія | 51 | Геалогія | 52 | Геадэзія і землеўладкаванне | | Раздзел VIII. Ваенныя навукі | 53 | Ваеннае мастацтва і ваеннае будаўніцтва | 54 | Узбраенне і ваенная тэхніка | 55 | Дзяржаўная бяспека | 2. Дадзеная пастанова дзейнічае з 1 студзеня 2010 г. Старшыня А.А.Афанасьеў |