У гэтым годзе канферэнцыя прысвечана агульнай тэме «1917 - 2017: урокі стагоддзя». Яе арганізатарамі па традыцыі выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, аддзел адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама, Гродзенская дыяцэзія Беларускай Праваслаўнай Царквы і гімназія № 2 г. Гродна. Мерапрыемства з'яўляецца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў, якія штогод праходзяць у Маскве.
Каложскія адукацыйныя чытанні бяруць свой пачатак яшчэ з 2011 года. Менавіта тады на базе філалагічнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта прайшлі «Ліхачоўскія чытанні», асноўнай тэматыкай якіх сталі праблемы захавання культурнай спадчыны і духоўна-маральнага выхавання. Гэтая падзея была не толькі данінай памяці літаратуразнаўцу і культуролагу акадэміку Дзмітрыю Сяргеевічу Ліхачову, 105-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася 28 лістапада 2011 года, але і жаданнем працягнуць справу чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў захаванню і прапагандзе духоўных традыцый рускай культуры.
- Праблематыка «Ліхачоўскіх чытанняў» выклікала вялікую цікавасць у дзеячаў культуры і служыцеляў царквы. У сувязі з гэтым кафедра рускай і замежнай літаратуры нашага ўніверсітэта выступіла з ініцыятывай штогод праводзіць адукацыйныя чытанні пад назвай «Каложскія чытанні», таму што Каложа з'яўляецца духоўным сімвалам горада Гродна, - расказала загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Аўтуховіч.
Сёння мерапрыемства аб'яднала студэнтаў і выкладчыкаў не толькі нашай alma mater, але і прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, БІП - Інстытут правазнаўства, вучняў і настаўнікаў школ і гімназій Гродна.
З прывітальным словам ад імя рэктара, рэктарату і шматтысячнага калектыву купалаўскага ўніверсітэта выступіў прарэктар па навуковай рабоце Уладзімір Барсукоў.
- Наш універсітэт і Гродзенскую епархію Беларускай Праваслаўнай Царквы не першы год аб'ядноўвае дагавор аб супрацоўніцтве, у рамках якога мы праводзім шэраг мерапрыемстваў як выхаваўчага, так і навуковага характару для студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў, - падкрэсліў Уладзімір Георгіевіч. - Акрамя гэтага, у ГрДУ імя Янкі Купалы вельмі шмат дысертацый і артыкулаў прысвечаны даследаванню царквы.
Арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій адзначыў, што Каложскія адукацыйныя чытанні праходзяць у знакавы дзень.
–У нядзелю праваслаўным светам святкавалася Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. Правядзенне такой канферэнцыі дапамагае нам зразумець сваё стаўленне да гэтага свята. Таму што ўся аснова свету - унутры чалавека. І калі кожны з нас зможа ў гэтым жыцці раскрыць сябе, свой унутраны патэнцыял, так ён знойдзе Бога ўнутры сябе, - падсумаваў арцыбіскуп.
Прадоўжыўся навуковы форум пленарным пасяджэннем, дзе даклады прадставілі навукоўцы ГрДУ імя Янкі Купалы і БДУ. Выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі былі прысвечаны падзеям XX стагоддзя і таму, як яны адбіліся на лёсе ўсходнеславянскіх народаў, дзяржаўна-царкоўным адносінам Беларусі на працягу апошняга стагоддзя, беларускаму нацыянальнаму руху і філасофскім аспектам і праблемам асэнсавання жыцця і смерці ў сучаснай літаратуры.
У рамках Каложскіх адукацыйных чытанняў адбудзецца круглы стол, дзе ўдзельнікі абмяркуюць царкоўнае адраджэнне мяжы XX-XXI стагоддзяў, яго праблемы, супярэчнасці, перспектывы. А секцыйныя пасяджэнні адбудуцца заўтра, 9 снежня. Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і царквы плануюць арганізаваць дыскусіі на тэмы царкоўна-дзяржаўных адносін на працягу стагоддзя, духоўнага подзвігу і паўсядзённага служэння Праваслаўнай Царквы, духоўнай спадчыны Старажытнай Русі, маральных урокаў стагоддзя, іх інтэрпрэтацыі ў літаратуры і мастацтве.
- Коложские образовательные чтения в ГрГУ имени Янки Купалы открыл хор Гродненского государственного музыкального колледжа
- С приветственным словом от имени ректора, ректората и многотысячного коллектива ГрГУ имени Янки Купалы выступил проректор по научной работе В.Г. Барсуков
- Архиепископ Гродненский и Волковысский Артемий отметил, что Коложские образовательные чтения проходят в знаковый день
- Коложские образовательные чтения собрали студентов и преподавателей ГрГУ имени Янки Купалы, представителей Белорусского государственного университета, БИП – Институт правоведения, учеников и учителей школ и гимназий Гродно