Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адораным дзецям, навучэнцам і студэнтам Гродзеншчыны па выніках 2016 года прайшла ў Гродне. У гэтым годзе уладальнікамі прэстыжнай прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя Аляксандра Дубко сталі 39 юнакоў. У іх ліку прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Так, сярод лаўрэатаў студэнтка факультэта псіхалогіі Аляксандра Адасько, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Вікторыя Мядзведзева, студэнт факультэта фізічнай культуры Ян Слома і навучэнец Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Артур Мікішка.
Ўзнагароды самым таленавітым прадстаўнікам моладзі, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, творчасці, спорце і прафесійным майстэрстве, уручылі намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Віктар Лісковіч і ўдава Аляксандра Дубко Эма Нікіфараўна. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прыняла першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Галіна Курганская.
- Кожны год гэтая база будзе папаўняцца новымі імёнамі. У яе будуць уключаны і сённяшнія лаўрэаты: студэнты і навучэнцы вышэйшых, сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, а таксама школ і гімназій вобласці. Усяго ж за час існавання прэміі, а ўручаецца яна ў 19-ы раз, яе лаўрэатамі сталі 546 чалавек, - адзначыў Віктар Андрэевіч.
- Торжественная церемония вручения премий Гродненского областного исполнительного комитета имени Александра Дубко прошла в Гродно
- В числе лауреатов премии студенты ГрГУ имени Янки Купалы и учащийся Гуманитарного колледжа
- Поздравили лауреатов премии солисты вокальной студии ГрГУ имени Янки Купалы «УНИSONG»
- Лауреаты премии Гродненского областного исполнительного комитета имени Александра Дубко