Сустрэча сабрала прадстаўнікоў васьмі юрыдычных клінік Беларусі.
У круглым стале прынялі ўдзел студэнты і куратары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебскага філіяла міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА", Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
–У ходзе сустрэчы нам распавялі пра факультатыўны курс «"Школа прававой асветы" як аснова для навучання студэнтаў практычным навыкам», мы азнаёміліся з практычнымі аспектамі прымянення вучэбна-метадычнага дапаможніка «Школа прававой асветы» для арганізацыі працэсу навучання па кірунку «Клініка Права на кожны дзень», - адзначылі студэнты юрыдычнага факультэта.
Акрамя таго, для ўдзельнікаў правялі трэнінгі, прысвечаныя педагагічным і псіхалагічным асаблівасцям выкладання права непаўналетнім і гвалту ў сям'і.
Плануецца, што атрыманы ў ходзе ўдзелу ў круглым стале вопыт і практычныя навыкі куратары і студэнты прыменяць у працы юрыдычнай клінікі купалаўскага ўніверсітэта.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.