У Мінску на базе рэспубліканскага алімпійскага спартыўнага комплексу «Стайкі» прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па барацьбе самба, якое сабрала ўдзельнікаў з усёй Беларусі.
Паспяхова выступіў на дадзеных спаборніцтвах курсант 3 курса ваеннага факультэта Аляксей Ажэль. Хлопец стаў бронзавым прызёрам першынства ў вагавай катэгорыі да 82 кг. Рыхтаваў Аляксея да спаборніцтваў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Іван Шарко.
З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.