Пуцёўку на модныя паказы ў адну з еўрапейскіх сталіц моды навучэнец Гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яраслаў Петух атрымаў падчас міжнароднага конкурсу «Minsk Fashion Day 2017».
Хлопец паказаў сваё майстэрства мадэлі і атрымаў галоўны прыз у намінацыі Fashion Model. Неўзабаве Яраслаў адправіцца ў падарожжа ў Берлін, а пасля пройдзецца па подыўмах Рыма на Rome Fashion Week.
Міжнародны конкурс «Minsk Fashion Day 2017» прайшоў у Беларусі ўпершыню. Мерапрыемства сабрала прыгожых і таленавітых людзей, якія мараць дамагчыся поспеху на сусветным модным алімпе. Як сцвярджаюць арганізатары, «Minsk Fashion Day 2017» - гэта пляцоўка, на якой заявіць пра сябе і прадэманстраваць свае магчымасці маглі ўсе жадаючыя дызайнеры адзення і аксесуараў, фатографы, візажысты, цырульнікі, а таксама мадэлі ў дзвюх узроставых катэгорыях: з 7 да 13 гадоў і з 14 і да 28.
З усімі навінамі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.