Сумесна з рэчавым упраўленнем Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы абсталявалі клас тэхналогіі і таваразнаўства ваеннага адзення і абутку для правядзення заняткаў па спецыяльнасці «Тылавое забеспячэнне войск».
– У аўдыторыі прадстаўлены ўзоры сучаснай формы адзення і абутку для ваеннаслужачых Міністэрства абароны, памежнай службы, унутраных войскаў, знакі адрознення, а таксама сродкі індывідуальнай абароны для грамадзянскага персаналу Узброеных Сіл, - адзначыў начальнік ваеннага факультэта Лявонцій Паўлаў. - Для лепшага засваення вучэбнага матэрыялу курсантамі клас выканалі ў выглядзе рэчавага складу, які цалкам адпавядае сучасным стандартам.
У аўдыторыі можна ўбачыць куток шаўца, навучальныя макеты розных відаў намётаў, стэнды з апісаннем формы адзення, стэлажы з узорамі формы адзення і ўзоры тканін і скуры, якія выкарыстоўваюцца для пашыву ваеннага адзення і абутку.
Абсталяваў аўдыторыю старшы выкладчык кафедры тылавога забеспячэння падпалкоўнік Ігар Логінаў.
З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.