Сустрэча адбылася на факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 20 снежня.
Студэнтка 4 курса Вікторыя Гарбачоўская прысвяціла свой выступ гендэрным асаблівасцям уяўленняў аб кампрамісе як стратэгіі выхаду з канфліктнай сітуацыі. Ганна Адасько - ўспрымання сябе падлеткамі і юнакамі з рознымі тэндэнцыямі матывацыі дасягнення.
– Вельмі шмат пытанняў удзельнікі пасяджэння задавалі па вызначэнні паняцця «гендэра», звязанага са змястоўнымі характарыстыкамі адрозненняў уяўленняў аб кампрамісе ў юнакоў і дзяўчат, - адзначыла Вікторыя Гарбачоўская. - Гаварылі і пра змены асаблівасцяў успрымання сябе падлеткамі ў юнацкім узросце.
Наступнае пасяджэнне Студэнцкага навуковага таварыства адбудзецца ў лютым 2017 года, дзе выступяць студэнты і магістранты, якія маюць навуковы зачын па курсавых, дыпломных і магістарскіх праектах.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.