15 красавіка ў аўдыторыі аддзялення Міністэрства спорту Наманганскай вобласці адбыўся семінар, які правёў спецыяліст па баскетболе 3х3 з Рэспублікі Беларусь Андрэй Навойчык.
Старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Навойчык правёў семінар, які сабраў трэнераў і спецыялістаў з усіх рэгіёнаў Узбекістана, што падкрэслівае значнасць мерапрыемства для спартыўнай супольнасці.
Мэта семінара – падрыхтоўка нацыянальнай зборнай Узбекістана да Азіяцкіх гульняў 2025 года па баскетболе 3х3 і распрацоўка крытэрыяў для адбору гульцоў на Чэмпіянат свету і Гульняў краін СНД. Удзельнікі семінара атрымалі ўнікальную магчымасць даведацца аб міжнародным вопыце зборных каманд Рэспублікі Беларусь, а таксама азнаёміцца з аглядамі гульняў.
Семінар стаў выдатнай пляцоўкай для абмену думкамі і ідэямі, а таксама для ўстанаўлення плённага дыялога паміж спецыялістамі з розных рэгіёнаў Узбекістана. Удзельнікі змаглі абмеркаваць актуальныя праблемы, выпрацаваць рэкамендацыі па іх вырашэнні і абмеркаваць шляхі ўдасканалення работы ў спартыўнай галіне.
Семінар, праведзены Андрэем Навойчыкам, стаў яскравым прыкладам таго, як аб'яднанне намаганняў і абмен вопытам можа садзейнічаць развіццю спартыўнай супольнасці. Удзельнікі ацанілі высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і выказалі падзяку за магчымасць зносін з калегамі з іншых рэгіёнаў.