З 27 па 29 сакавіка на базе ОСК «Раўбічы» прайшлі спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве «Здароўе». Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У спартыўных спаборніцтвах удзел прынялі 7 зборных каманд, сфарміраваных з навучэнцаў, якія навучаюцца ў каледжах. У склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці ўвайшлі і навучэнцы Ваўкавыскага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» - Яна Шыманчук і Дар'я Яфімачкіна. Ва ўпартай барацьбе дзяўчыны занялі прызавыя месцы.
Праграма спаборніцтваў уключала наступныя віды спорту:
падцягванне на высокай перакладзіне, згінанне і разгінанне рук, ва ўпоры лежачы, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, скачкі ў даўжыню.
У першы дзень спаборніцтваў спартсмены прадэманстравалі свае ўменні і навыкі ў абыходжанні са зброяй, выдатную фізічную падрыхтоўку ў скачках у даўжыню з месца. У другі дзень удзельнікі спаборнічалі ў бегу на 1000м, 2000м. і 3000м., дзе выявілі сваю цягавітасць.
Судзейства спаборніцтваў ажыццяўлялася па міжнародных правілах спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, кулявой стральбе, зацверджаных міжнароднымі федэрацыямі па відах спорту і зарэгістраванымі ў Міністэрстве спорту. У агульнакамандным заліку каманда Гродзенскай вобласці заняла ІІІ месца.
Віншуем удзельнікаў!