Маладыя спартсмены каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы прадэманстравалі ўражальныя вынікі на абласных спаборніцтвах па плаванні, якія праходзілі ў перыяд з 20 да 21 сакавіка.
У выніку ўпартых трэніровак і адданай працы каманда юнакоў Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы заняла лідзіруючае становішча, заваяваўшы заслужанае першае месца! Навучэнцы Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы заняла другое месца.
У складзе залатых прызёраў выступілі Яўген Касьян, Арсень Данчанка і Марк Мазжэрын. Юнакі прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства і згуртаванасць каманды.
У асабістым заліку сярод юнакоў 1 месца заняў навучэнец Тэхналагічнага каледж ГрДУ імя Янкі Купалы Мікіта Стэфановіч. У асабістым заліку сярод дзяўчат навучэнка Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Вікторыя Крамачова заваявала бронзу.
Трэба таксама адзначыць выступленне нашых дзяўчат, якія, нягледзячы на складанасць спаборніцтваў, паказалі дастойныя вынікі, заняўшы шостае месца.