У абласной бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага адбылося адкрыццё фотавыставы “Жаночы твар Перамогі” ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Валянціны Пятроўны Баранавай.
Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і ваеннага факультэта прынялі ўдзел у адкрыцці гэтай фотавыставы.
Успамінамі аб трагічных падзеях ваенных гадоў, аб мужнасці і самаадданасці салдат Перамогі з удзельнікамі мерапрыемства падзялілася Валянціна Баранава. Разам з ёй студэнты змаглі выканаць франтавыя песні і па-новаму зірнуць на каштоўнасць міру.