У экспазіцыях прадстаўлены навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі аб грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці, гісторыі і сучаснасці Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікамі Навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы арганізаваны кніжныя выставы, прымеркаваныя да Года народнага яднання. Так, у чытальнай зале абанемента мастацкай і навуковай літаратуры па вул. Ажэшкі, 22 можна азнаёміцца з экспазіцыяй «У адзінстве наша сіла», у бібліятэцы філалагічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму працуе экспазіцыя «Скарб народа Беларусі ў яднанні», а таксама на базе абанемента вучэбнай літаратуры бібліятэкі фізіка-тэхнічнага факультэта, інжынерна- будаўнічага факультэта, факультэта інавацыйных тэхналогій і машынабудавання па адрасе вул. Урублеўскага, 33, аўд. 212 прадстаўлена выстаўка «У адзінстве народа - сіла краіны!». У экспазіцыях сабраныя як найбольш цікавыя навукова-папулярныя выданні пра гісторыю і сучаснасць нашай рэспублікі, так і зборнікі мастацкай літаратуры беларускіх класікаў.
У Купалаўскім універсітэце запланаваны і іншыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Года народнага яднання. Сярод іх - конкурс дзіцячага малюнка «Свет сяброўства, адзінства», відэапрэзентацыя «Адлюстраванне народнага яднання ў творчасці беларускіх пісьменнікаў», выстава творчых работ супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы «Скарб душы: аб'яднанне традыцый праз творчасць», а таксама шэраг іншых тэматычных экспазіцый .