Мерапрыемства адбылося 3 чэрвеня на факультэце мастацтваў і дызайну. Выставачныя працы прысвечаны Дню абароны дзяцей і «Году малой радзімы».
Экспазіцыя выставы ўключае лепшыя творчыя работы навучэнцаў гімназіі № 5 г. Гродна сярэдняй школы № 16 г. Гродна ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў. На выставе прадстаўлена 40 работ, выкананых пад кіраўніцтвам педагогаў у розных тэхніках: акварэль, гуаш, каляровыя алоўкі, змешаная тэхніка і інш.
У рамках выставы былі вызначаны лепшыя працы, якія ацэньвалі загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Анатоль Бурчык і старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Ала Каляга. У складзе журы таксама працавалі студэнты 3 курса спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" Мілана Крывецкая і Надзея Раманчук. Камісія ацэньвала працы ўдзельнікаў на адпаведнасць тэматыцы конкурсу, арыгінальнае раскрыццё тэмы, цэласнасць і змястоўнасць вобраза, творчую індывідуальнасць.
Па выніках конкурсу дыпломам 1 ступені ўзнагароджана вучаніца сярэдняй школы №16 г. Гродна Лізавета Ляскоўская, выхаванка студыі «Каменная казка» з працай «Гарадзенскія таўкачыкі». Кіраўнік - Ізобаў А.В. Дыпломам 2 ступені адзначана навучэнка гімназіі №5 г. Гродна Ганна Вайткевіч, выканаўшая працу «Светлае свята» пад кіраўніцтвам Шавялёвай Н. Р. дыпломам 3 ступені ўзнагароджана вучаніца сярэдняй школы №16 г. Гродна, выхаванка студыі «Каменная казка» Дар'я Трукшына, якая выканала працу «Лістапад». Кіраўнік удзельніцы - Ізобаў А.В. Акрамя таго, усе канкурсанты атрымалі дыпломы ў намінацыях «Я малюю свет», «Гармонія колеру», «Цудоўны край», «Беларуская палітра».
Мэта выставы - падтрымка таленавітых дзяцей, стварэнне ўмовы для іх творчага і інтэлектуальнага развіцця. Яна працягвае традыцыі факультэта мастацтваў і дызайну знаходзіць новыя таленты і здольнасці сярод навучэнцаў школ г. Гродна.