6 красавіка ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца адборачны этап конкурсу, па выніку якога будзе вырашана, хто ж прадставіць наш універсітэт на міжнародным этапе конкурсу "Цыцэроній". Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 27 сакавіка.
Удзельнікаў аратарскага батла чакаюць тры выпрабаванні. «Парад выступоўцаў» уключае ў сябе прадстаўленне дэвізу. Тут ацэньваюцца яго адпаведнасць сітуацыі конкурсу, дарэчнасць, вымаўленне (міміка-жэставыя паводзіны, тэхніка прамовы).
Падчас «Выканальніцкага конкурсу» ўдзельнікі будуць выступаць з прамовай па тэме «Свет вачыма маладога чалавека». Для замежных студэнтаў асобная тэма – ім трэба расказаць пра сваю краіну, яе норавы і звычаі. Выступленне не павінна быць даўжэйшым за тры хвіліны. Журы зверне ўвагу на этыку самапрэзентацыі, адпаведнасць выступлення зададзенай тэме, арыгінальнасць падачы матэрыялу, кантакт з аўдыторыяй, жэсты і міміку.
Аратарам таксама трэба будзе расказаць пра сябе ў рамках конкурсу "Візітная картка". На самапрэзентацыю купалаўцам адводзіцца хвіліна. У гэтым конкурсе журы будзе звяртаць увагу на наяўнасць інфармацыі аб асабістых дасягненнях, захапленнях, якасць і арыгінальнасць выступлення, узровень сцэнічнай культуры, артыстызм.
Заяўкі прымаюцца да 27 сакавіка 2023 г. па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 308 ці на адрас электроннай пошты csi@grsu.by.
Пераможцы адборачнага тура прадставяць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на XXII Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства "Цыцэроній - 2023", які адбудзецца 20-21 красавіка 2023 года на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску.
З Палажэннем можна пазнаёміцца па спасылцы.