Мэта конкурсу - папулярызацыя навуковай дзейнасці і яе вынікаў. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца цэнтр трансферу тэхналогій і навукова-даследчая частка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца каманды да 5 чалавек з ліку студэнтаў і магістрантаў, навучэнцаў каледжаў. Афармленне і падача заявак праводзяцца онлайн ТУТ, а таксама афлайн у Цэнтры трансферу тэхналогій.
Да 20 лютага ўдзельнікам конкурсу неабходна распрацаваць відэаролік і яго канцэпцыю самастойна або пад кіраўніцтвам кансультанта-выкладчыка і даслаць заяўку. Прэзентацыя ролікаў пройдзе з 20 да 23 лютага. Пераможцаў вызначаць 24 лютага.
Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна пазнаёміцца ў ПАЛАЖЭННІ, а таксама знайсці там форму заяўкі.