Конкурс сабраў больш за 15 праектаў, адзінаццаць з іх прэзентавалі купалаўцы. Восем праектаў у галіне эканомікі, медыцыны, экалогіі, камунікацый прадставяць Гродзеншчыну на этапе Міністэрства адукацыі.
У сценах Купалаўскага ўніверсітэта сабраліся наватары і маладыя навукоўцы, прасунутая і ініцыятыўная моладзь. Усе яны хочуць унесці свой уклад у развіццё краіны ўласнымі вынаходкамі. Распрацоўкі закранаюць самыя розныя сферы: экалогію, медыцыну, эканоміку і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, сацыяльную сферу.
У час прывітальнай прамовы прарэктар па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Праневіч падкрэсліў, што цяпер важна развіццё прадпрымальніцкіх кампетэнцый у моладзі. У Купалаўскім універсітэце надаецца вялікая ўвага сістэмнай рабоце са студэнтамі, а таксама прадастаўляюцца ўсе магчымасці ўніверсітэта для рэалізацыі ўласнага патэнцыялу.
- Сёлета 100 ідэй для Беларусі праходзіць у абноўленым фармаце, аднак мэты застаюцца ранейшымі: стварэнне інавацый і стартапаў на карысць роднай краіны. Вельмі прыемна, што Купалаўскі ўніверсітэт вось ужо які раз цёпла нас сустракае і робіць усё магчымае для якаснага правядзення конкурсу, - адзначыў першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Андрэй Есін.
Купалаўскі ўніверсітэт на этапе Міністэрства адукацыі будзе прадстаўляць студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Бурлакова з курсамі прафесійнага навучання «Акадэмія важацкага майстэрства», студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Мацвей Бачко з памочнікам для слабавідушчых і невідушчых «Праметэй», студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Міхалевіч з праектам АграОктаКоптэр, каманда студэнтаў філалагічнага факультэта з літаратурна-дэтэктыўным сайтам "Pinkerton" і студэнт 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Ілля Залатых з экалагічнай ініцыятывай "УРА Гродна!".