Трэнінг прайшоў у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльнай паспяховасці навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі", зацверджанага Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Занятак праводзілі намеснік дэкана педагагічнага факультэта па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, навуковы кансультант праекта Алена Лапкоўская, выкладчык, аспірант кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Наталля Кісель і студэнты Марына Клачко і Карына Млыноўская.
–Падчас трэнінгу класныя кіраўнікі азнаёміліся з практыкаваннямі, прыёмамі, якія ў далейшым змогуць выкарыстоўваць у сваёй педагагічнай дзейнасці з мэтай развіцця канкурэнтаздольнай асобы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама падзяліліся ўласным вопытам дзейнасці ў гэтым кірунку, - адзначыла Алена Лапкоўская.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.