У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы напярэдадні Дня беларускай міліцыі прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Эдмунд Ярмусік прэзентаваў кнігу «Міліцыя Гродзенскай вобласці». Выданне падрыхтавана і выпушчана ў гонар 100-годдзя з дня заснавання першых прататыпных атрадаў апалчэння ў 1917 годзе.
На прэзентацыю кнігі ўсіх жадаючых запрашаў удзельнік грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя», студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Кірыл Ананька. Дарэчы, мерапрыемства сабрала зацікаўленых студэнтаў і выкладчыкаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Адкрыў сустрэчу Эдмунд Станіслававіч, які з'яўляецца адным з аўтараў выдання. Акрамя яго ў аўтарскі калектыў увайшлі супрацоўнікі ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння УУС Гродзенскага аблвыканкама, прэс-службы, рэдакцыі газеты "Міліцэйскі веснік», прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі. Выкарыстаны фотаздымкі старэйшага выкладчыка кафедры журналістыкі Сяргея Марозава і гродзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна.
– На першых старонках кнігі - зварот старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Краўцова, дзе ён выказвае ўдзячнасць людзям, якія забяспечваюць законнасць і правапарадак, спрыяючы тым самым сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны і нашага рэгіёну, - пачаў прэзентацыю Эдмунд Ярмусік.
У ходзе дакладу прафесар завастрыў увагу прысутных на першарадных этапах станаўлення міліцэйскіх падраздзяленняў Рэспублікі Беларусь. Растлумачыў, якія мэты і задачы праследавалі органы ўнутраных спраў з моманту арганізацыі і да сучаснасці, і пазначыў найбольш рэзанансныя ў гісторыі нашай краіны справы, расследаваннем якіх займаліся адпаведныя падраздзяленні міліцыі.
На прэзентацыю быў таксама запрошаны падпалкоўнік запасу, намеснік начальніка АБЭЗ Кастрычніцкага раёна г. Гродна, старшы аперупаўнаважаны па асабліва важных справах службы крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, удзельнік ліквідацыі аварыі на ЧАЭС, удзельнік чэхаславацкіх падзей Іван Жыбартовіч. Госць распавёў пра асаблівасці службы ў МУС і тым, з якімі справамі яму даводзілася працаваць.
– Іван Іванавіч Жыбартовіч невыпадкова стаў госцем сустрэчы, - падзялілася кіраўнік грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя», дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Вольга Панькова. - Ён з'яўляецца дзедам актыўнага ўдзельніка нашага праекта, студэнта філалагічнага факультэта Андрэя Віктарава. Візіт Івана Іванавіча ў купалаўскі ўніверсітэт - гэта пераемнасць пакаленняў, свайго роду даніна традыцыям, увага да вытокаў сям'і.
У канцы сустрэчы студэнты задавалі пытанні, якія іх цікавяць , як Эдмунду Ярмусіку, так і запрошанаму Івану Жыбартовічу. У прыватнасці, купалаўцы цікавіліся падрабязнасцямі падрыхтоўкі выдання.
- В ГрГУ имени Янки Купалы презентовали книгу «Милиция Гродненской области»
- Презентовал книгу профессор кафедры истории Беларуси, археологии и специальных исторических дисциплин факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы Эдмунд Ярмусик
- В ходе доклада профессор заострил внимание присутствующих на первостепенных этапах становления милицейских подразделений Республики Беларусь
- Во время презентации студенты с интересом рассматривали новое издание
- Участникам встречи стали студенты и преподаватели факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы
- В рамках презентации прошла акция гражданско-патриотического проекта «Живая история»
- Много слов благодарности в адрес профессора кафедры истории Беларуси, археологии и специальных исторических дисциплин факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы Эдмунда Ярмусика прозвучало от начальника организационного обеспечения идеологической и воспитательной работы УВРсМ Андрея Гецевича
- На презентацию был также приглашен подполковник запаса, заместитель начальника ОБЭП Октябрьского района г. Гродно, старший оперуполномоченный по особо важным делам службы криминальной милиции УВД Гродненского облисполкома, участник ликвидации аварии на ЧАЭС, участник чехословацких событий Иван Жибартович
- Гость рассказал об особенностях службы в МВД и том, с какими делами ему приходилось работать