Адначасова з дабрачынным праектам прайшоў фінал абласной акцыі, накіраванай на збор грашовых сродкаў АшмянскаМУ дзіцячаму дому.
Актыўная моладзь рэгіёну ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце арганізавала ўрачысты канцэрт. Тут усе ўдзельнікі акцыі прадставілі яркія нумары, сярод іх прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага Ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
- Студэнты-актывісты першаснай арганізацыі БРСМ юрыдычнага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання і факультэта мастацтваў і дызайну прадставілі Ўвазе аўдыторыі харэаграфічныя пастаноўкі. А ўдзельнікі валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» дапамаглі ў арганізацыі акцыі, - распавёў сакратар ПА/РК ГА «БРСМ» купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Есін.
Даведка
Рэспубліканскі валанцёрскі праект «Усе фарбы жыцця для цябе» - дабрачынны non stop марафон. Традыцыйна ў мерапрыемствах праекта ўдзельнічаюць зоркі беларускай эстрады. Кожная творчая праграма прысвечана канкрэтным людзям: цяжка хворым дзецям, падлеткам, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Усе сабраныя ад продажу квіткоў сродкі арганізатары праекта накіроўваюць адрасна.