У Мінску завяршыўся XXIII Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева. У гэтым годзе Палац спорту прымаў спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.
Нацыянальная зборная на турніры была прадстаўлена дзвюма камандамі: «Беларусь-1» і «Беларусь-2». У склад кожнай з іх увайшлі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У вырашальным паядынку за першае месца сустрэліся змагары з Расіі і Беларусі. У васьмі паядынках першая зборная нашай краіны атрымала пяць перамог. Поспеху на барцоўскім дыване сярод купалаўцаў дамагліся студэнт факультэта фізічнай культуры Саслан Даураў і студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Павел Лях. Варта адзначыць, што за першае месца ў складзе «Беларусь-1» таксама змагаліся студэнты факультэта фізічнай культуры Яраслаў Кардаш і Максім Пашкоў.
Другая каманда зборнай Беларусі заняла на турніры памяці Алега Караваева трэцяе месца, адолеўшы ў матчавай сустрэчы змагароў з Украіны. Лепшы вынік сярод купалаўцаў у складзе «Беларусь-2» паказаў студэнт факультэта фізічнай культуры Радзік Куліеў, які заняў трэцяе месца.
Даведка
Алег Караваеў - першы беларускі змагар, алімпійскі чэмпіён XVII Алімпіяды ў Рыме (Італія) 1960 года ў вагавой катэгорыі 57 кг. Алег Караваеў - тытулаваны чэмпіён свету, пераможца спартакіяды народаў СССР і сямі чэмпіянатаў СССР у асабістых і камандных спаборніцтвах. На працягу 7 гадоў, з 1971 па 1978 год, ён працаваў трэнерам добраахвотнага спартыўнага таварыства (ДСТ) «Буравеснік» у Мінску.
- Студент факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Сослан Дауров в поединке с соперником на Международном командном турнире памяти олимпийского чемпиона Олега Караваева
- Студенты-спортсмены ГрГУ имени Янки Купалы в составе сборной команды Беларуси одержали победу на Международном командном турнире по греко-римской борьбе памяти олимпийского чемпиона Олега Караваева