Арганізатарамі акцыі выступілі супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя і інфармацыйна-лектарскія групы студэнтаў юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
- Акцыя была накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця, - распавялі купалаўцы. - У яе рамках мы правялі апытанне «Зрабі свой выбар - курэнне або здароўе». Кожны ўдзельнік атрымаў інфармацыйны буклет і змог пакінуць свой голас супраць курэння на спецыяльным стэндзе.
Як адзначаюць супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, у аснове дадзенай акцыі ляжаў прынцып роўнага навучання, які з'яўляецца эфектыўным сродкам змены матывацыі, установак, паводзін у коле аднагодкаў.