Кіраўнік беларускага стартапа Masquerade, выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўгеній Неўгень уключаны ў прэстыжны рэйтынг інавацыйных лідараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы - 2016 New Europe 100.
Нагадаем, што Яўгеній разам з Сяргеем Ганчаром і Яўгеніем Зацяпякіным стварылі віруснае мабільнае прыкладанне MSQRD, якое вясной гэтага года купіў Facebook. Распрацоўка рабят дазваляе накладваць разнастайныя эфекты на відэа- і фотавыявы асобы карыстальнікаў і з'яўляецца толькі адным з інструментаў у цэлай экасістэме, заснаванай на ўнікальнай тэхналогіі трэкінг а твараў.
У актыве нашага выпускніка - запуск яшчэ аднаго паспяховага ІТ-праекта - сэрвісу для павелічэння канверсіі мабільных прыкладанняў SplitMetrics.
Акрамя Яўгенія, ў рэйтынг увайшлі таксама беларусы Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк, якія сталі вядомымі пасля перамогі іх праекта Kino-Mo.
Трэці год запар рэйтынг інавацыйных лідэраў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы - 2016 New Europe 100 складае аўтарытэтнае фінансавае выданне The Financial Times, журналісты польскага часопіса Res Publica, эксперты кампаніі Google і прадстаўнікі Вышаградскага фонду садзейнічання інтэграцыі ў Цэнтральнай Еўропе.
У рэйтынг уваходзяць наватары, якія ўносяць істотны ўклад у развіццё грамадства, палітыкі, бізнесу гэтага рэгіёну Еўропы. Мэта складальнікаў New Europe 100 - падняць аўтарытэт уплывовых у лічбавым свеце людзей і ўсталяваць сувязь паміж імі.
Па інфармацыі партала dev.by