Замежныя студэнты філалагічнага, юрыдычнага факультэтаў, факультэта эканомікі і кіравання, факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведалі Навагрудскі, Нясвіжскі і Мірскі замкі ў рамках экскурсійнай праграмы «Замкі Беларусі».
Экскурсію арганізавалі старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Галіна Мазько, дацэнты Алена Садоўская і Нона Шандроха пры падтрымцы сектара турыстычнай і канцэртнай дзейнасці «Рэгіянальны цэнтр турызму».
Першым значным помнікам на экскурсійным шляху стаў Навагрудскі замак як абарончае збудаванне, пабудаваны на Замкавай гары старажытнага горада. Руіны Навагрудскага замка з'яўляюцца сёння адной з галоўных славутасцяў краіны.
- Старадаўнія беларускія гарады сустрэлі замежных студэнтаў-купалаўцаў унікальнымі помнікамі і экспанатамі, - распавяла Нона Эдмундаўна. - Гэтыя месцы распавялі купалаўцам пра значны гістарычы эпос жыцця беларусаў - перыядзе Вялікага Княства Літоўскага і ўзнікненні замка ў Навагрудку.
Замежнікі таксама пазнаёміліся з архітэктурай Нясвіжскага палаца, гісторыяй яго стварэння, жыццём яго знакамітых уладальнікаў. У ходзе экскурсіі студэнтам распавялі пра дынастыі Радзівілаў - аднаго з самых уплывовых родаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, якія пакінулі глыбокі след у культурнай спадчыне беларускага народа. Таксама ў Нясвіжы студэнты наведалі касцёл Божага Цела, які з'яўляецца аднолькава значнай святыняй і для сям'і Радзівілаў (родавай пахавальняй князёў Радзівілаў), і для ўсіх народаў былога ВКЛ, і для кожнага верніка чалавека.
- Пазнавальную цікавасць у студэнтаў у лінгвакраязнаўчым аспекце выклікала інфармацыя пра выдатных асобаў нашага горада Гродна - Элізу Ажэшка, Жана Жылібера, Антонія Тызенгаўза, выпрацоўку беларускага лёну, вядомых усяму свету слуцкіх паясах, беларускую шляхту, - дадала Нона Шандроха.
Шчырыя словы падзякі ад імя замежных студэнтаў і кіраўнікоў групы прагучалі ў адрас экскурсавода, выкладчыка кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Святланы Чувак.
- Яе прафесійнае майстэрства выклікае жаданне прыехаць яшчэ раз, каб пачуць новыя факты з гісторыі Беларусі, паглядзець іншыя месцы, годныя ўвагі, - падзяліліся ўражаннямі замежныя студэнты.