Праект «Паляпшэнне магістарскай адукацыі ў галіне фізічных навук у беларускіх універсітэтах» рэалізуецца ў рамках праграмы Erasmus + па ключавым кірунку «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі».
У лік выканаўцаў праекта, акрамя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, уваходзяць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчы інстытут ядзерных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і асацыіраваны партнёр ТАА «Лотис-ТИИ», Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Беларускае фізічнае таварыства, Рэспубліканская асацыяцыя нанаіндустрыі, а таксама тры замежныя ВНУ - Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (Латвія), Каталіцкі ўніверсітэт Лювена (Бельгія), Універсітэт Кіпра (Кіпр).
- Праект закліканы мадэрнізаваць адукацыю магістарскага ўзроўню ў галіне фізікі ў чатырох універсітэтах Беларусі ў адпаведнасці з Балонскай практыкай для фізічных навук, - распавёў каардынатар праекта ад фізіка-тэхнічнага факультэта дацэнт кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Барыс Аліевіч Асановіч. - Асноўнай мэтай праекта з'яўляецца павышэнне якасці і рэлевантнасці адукацыі шляхам паляпшэння навучальных праграм, факусіроўка на выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння з арганізацыямі-працадаўцамі.
Плануецца, што па выніках праекта будуць створаны афіцыйна зацверджаныя навучальныя праграмы для другой ступені вышэйшай адукацыі на аснове Балонскай практыкі, распрацаваны дыдактычныя матэрыялы ў галіне фізічных навук, напрыклад, электронныя кнігі, кіраўніцтва для лабараторных работ, канспекты лекцый. Акрамя таго, будзе забяспечана гатоўнасць да пераходу ад існуючай сістэмы навучання «5 + 1» да новай сістэмы «4 + 2», г.зн. 4 гады навучання для бакалаўрыяту і 2 гады для магістратуры. Таксама будуць распрацаваны інавацыйныя методыкі навучання на аснове практычнага выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з улікам патрэбаў рынку працы.
- Мадэрнізаваныя праграмы навучання для двухгадовай магістратуры плануецца пратэставаць на працягу двух гадоў: адзін год у рамках праекта, другі - пасля яго завяршэння. Усе навучальныя матэрыялы прадставяць на англійскай, рускай і беларускай мовах, - адзначыў Барыс Аліевіч Асановіч.
Сярод удзельнікаў праекту «Паляпшэнне магістарскай адукацыі ў галіне фізічных навук у беларускіх універсітэтах» прарэктар па навучальнай працы Генадзій Аляксеевіч Гачко, дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Яўгеньевіч Герман, дацэнты Аляксандр Аляксандравіч Маскевіч, Ірына Рыгораўна Моцевіч і Наталля Дзмітрыеўна Стрэкаль.
З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азнаёміцца тут.