Семінар «Правы і абавязкі замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» 12 кастрычніка 2016 гады правялі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Перад замежнымі студэнтамі, якія навучаюцца ў нашай ВНУ, выступілі прадстаўнікі органаў правапарадку г. Гродна.
У сценах купалаўскага ўніверсітэта гасцей павітала начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Іосіфаўна Белакоз.
Затым перад аўдыторыяй выступіла інспектар па грамадзянстве і міграцыі Ленінскага РАУС г. Гродна Вольга Уладзіміраўна Генюш, якая расказала аб афармленні і атрыманні візаў, а таксама адзначыла асаблівасці рэгістрацыі замежных грамадзян.
Аб найбольш частых парушэннях правілаў дарожнага руху і іх прафілактыцы расказаў першы намеснік начальніка Гродзенскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце УУС Гродзенскага аблвыканкама Валерый Віктаравіч Саковіч. Асаблівую ўвагу замежных студэнтаў Валерый Віктаравіч звярнуў на праблемы праваахоўнага характару, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца замежнікі.
У час сустрэчы студэнты задавалі пытанні, звязаныя са знаходжаннем у нашай краіне.
- В стенах ГрГУ имени Янки Купалы представителей ОВД г. Гродно поприветствовала начальник Центра интернационализации образования Е.И. Белокоз
- На семинаре для иностранных студентов ГрГУ имени Янки Купалы обсуждались права и обязанности иностранных граждан на территории Республики Беларусь
- Перед аудиторией выступила инспектор по гражданству и миграции Ленинского РОВД г. Гродно О.В. Генюш