Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 кастрычніка 2016 года наведалі Універсітэт у Беластоку.
Дэлегацыя купалаўскага ўніверсітэта, у склад якой увайшлі першы прарэктар Ірына Фёдараўна Кітурка, дацэнт кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Лілія Яраславаўна Абрамчык і начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Вольга Вітальеўна Мінава, прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных інаўгурацыі новага навучальнага года.
З пачаткам новага перыяду ў акадэмічным жыцці польскага ВНУ рэктара Універсітэта ў Беластоку, прафесара Роберта Цыбароўскага ад імя кіраўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы павіншавала першы прарэктар нашага ўніверсітэта Ірына Фёдараўна Кітурка.
У рамках візіту дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэлася з прарэктарам па адукацыі Універсітэта ў Беластоку, прафесарам Войцехам Слешынскім і ўпаўнаважаным рэктара Універсітэта ў Беластоку па справах супрацоўніцтва з універсітэтамі Усходняй Еўропы Яраславам Мацвяюк.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння ўніверсітэтаў у рамках двух дзеючых дагавораў - дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве, падпісанай у снежні 2015 г. паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Універсітэтам у Беластоку, і дамовы аб стварэнні Сеткі ўніверсітэтаў памежжа, заключаным у 2013 годзе. Прадстаўнікі ВНУ-партнёраў намецілі бліжэйшыя перспектывы міжвузаўскага ўзаемадзеяння - удзел у праграмах трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча - Беларусь - Украіна» і «Эразмус +», арганізацыя кароткатэрміновых абменаў выкладчыкаў і студэнтаў. Акрамя таго, бакі разгледзелі магчымасці правядзення на базе дзвюх ВНУ Летніх школ для студэнтаў розных спецыяльнасцяў з мэтай рэалізацыі ў будучыні сумесных адукацыйных праграм.
- Делегация ГрГУ имени Янки Купалы приняла участие в мероприятиях, посвященных началу нового учебного года в Университете в Белостоке
- По традиции представители ГрГУ имени Янки Купалы сделали фото на память. На фото (слева направо): заведующий кафедрой в Смоленском филиале Российской академии народного хозяйства и государственной службы при Президенте РФ Е.В. Лаврова, сотрудник международного отдела Университета в Белостоке Петр Бялас, первый проректор ГрГУ имени Янки Купалы И.Ф. Китурко, ректор Университета в Белостоке, профессор Роберт Циборовский и доцент кафедры международного права юридического факультета ГрГУ имени Янки Купалы Л.Я. Абрамчик
- В этом году в честь инаугурации нового учебного года в Университете в Белостоке испекли праздничный торт