У рамках вечара «Давайце пазнаёмімся!» для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 5 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў турнір па боўлінгу.
У гэтым годзе спаборніцтва было арганізавана пры падтрымцы студэнтаў старэйшых курсаў і членаў студэнцкага Савета інтэрната ў маладзёжна-забаўляльным цэнтры "Галактыка".
- Мы атрымалі масу станоўчых эмоцый ад гульні і змаглі лепш даведацца адзін пра аднаго ў нефармальнай абстаноўцы, - распавялі купалаўцы.
Лепшыя гульцы былі ўзнагароджаны падарункамі, якія прадаставіў прафкам студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта.