Выязны семінар “Рэспубліка Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці (гістарычны шлях дзяржаўнага будаўніцтва) пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшоў на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Яго арганізатарамі выступілі Савет Рэспублікі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Акадэміяй упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў.
Прыняць удзел у выязным семінары Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу змог любы ахвочы, далучыўшыся анлайн-трансляцыі. Купалаўцы не сталі выключэннем. Больш за 200 супрацоўнікаў і студэнтаў прынялі ўдзел у семінары ў анлайн-фармаце.
Мэта семінара - сабраць усе кампетэнтныя меркаванні экспертаў у пошуку ісціны дзеля ўвекавечання праўды аб подзвігах продкаў. Удзельнікі семінара заслухалі даклады вядучых гісторыкаў, прысвечаных этапам станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці.
Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла дзве сапраўды ўнікальныя падзеі - адкрыты ўрок у Дзень ведаў "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню" і патрыятычны форум "Гэта наша гісторыя".
Наталля Качанава ўпэўнена, Беларусь сёння беражліва абараняе нашы традыцыйныя каштоўнасці.