11 красавіка адбыўся тэлемост “Віртуальная экскурсія па музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выкладчыка Н.А. Манцэвіч “Магія натхнення” з Шахцінскім педагагічным каледжам.
Тэлемост праходзіў у фармаце абмену вопытам па развіцці музейнай прасторы на базе ўстаноў адукацыі і яе ўплыву на станаўленне асобы і прафесійнае самавызначэнне навучэнцаў.
Метадыст Ваўкавыскага каледжа Надзея Лазарчык у прывітальным слове да ўдзельнікаў сустрэчы адзначыла, што ў Беларусі 2023 год указам Прэзідэнта аб'яўлены Годам міру і стварэння, а педагог закліканы захоўваць і перадаваць лепшы прафесійны вопыт.
Навучэнцы каледжа Яўгена Вячоркі і Анастасія Цярэшка прэзентавалі творчыя работы Наталлі Манцэвіч, якая працуе ў Ваўкавыскім каледжэс 1985 года і мае стаж педагагічнай дзейнасці 38 гадоў. Наталля Аляксандраўна з'яўляецца ўдзельнікам інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі этнічнай сацыялізацыі і фарміравання полікультурнай кампетэнтнасці асобы навучэнцаў у адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа", кіраўніком аб'яднання па інтарэсах "Магія творчасці". Педагогам неаднаразова падрыхтаваны дыпламанты абласных, рэспубліканскіх выставак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Калекцыя мадэляў сукенак, створаная пры ўдзеле Наталлі Аляксандраўны, была прадстаўлена на абласным этапе Рэспубліканскага агляду-конкурсу "АРТ-вакацыі-2023" і ўзнагароджана дыпломам I ступені. За асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў Наталля Аляксандраўна ўзнагароджана прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
На заканчэнне мерапрыемства кожны з бакоў выказаў упэўненасць, што сумеснае ўзаемадзеянне паміж каледжамі ў сферы адукацыі і творчасці будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і пашырэнню сувязей паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь.