Выкладчыкі кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Крыміналістыка і судовая экспертыза ў сучасных умовах (роля, значэнне і перспектывы развіцця)".
Мерапрыемства было арганізавана Казахскім нацыянальным універсітэтам імя Аль-Фарабі. На канферэнцыі ўзнімаліся праблемы развіцця крымінальна-прававога, крымінальна-працэсуальна і крыміналістычнага забеспячэння процідзеяння злачынствам, ролі доказнай інфармацыі і межаў даказвання, забеспячэння правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў крымінальнага працэсу.
У абмеркаванні актуальных праблем прынялі ўдзел дацэнты кафедры Уладзімір Соркін, Рыгор Траццякоў, Ірына Майсеева і Марыя Жук, старшы выкладчык кафедры Валерый Козел, выкладчык кафедры Таццяна Коўчун і выкладчык-стажор кафедры Кацярына Гуцко. Дасягнута дамоўленасць аб далейшым узаемным удзеле ў канферэнцыях, сумеснай арганізацыі навуковых мерапрыемстваў для студэнтаў.