З 3 па 7 красавіка на філалагічным факультэце чытае лекцыі ў рамках праграмы запрошаны прафесар Абдулаева Мехрынісо Абдугапароўна для студэнтаў, якія вывучаюць замежныя мовы.
Доктар педагагічных навук, прафесар кафедры методыкі выкладання замежных моў Худжанскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка Б. Гофурава (г. Худжанд, Таджыкістан) Абдулаева Мехрынісо Абдугапароўна раскажа аб навучанні замежным мовам у кантэксце ідэі дыялогу культур, аб сацыякультурным падыходзе да навучання.
Прафесар прадэманструе перавагі ўкаранення аўдыё-, відэа і камп'ютарных тэхналогій у навучальны працэс вывучэння замежнай мовы. Лектар у лёгкай і даступнай форме растлумачыць спецыфіку культуралагічнага падыходу да навучання замежных моў, падзеліцца сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі ў выкладанні замежных моў.
Студэнты маюць унікальную магчымасць наведаць лекцыі прафесара Абдулаевай Мехрынісо Абдугапароўны, якія будуць праходзіць на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы (аўд.321, вул. Ажэшкі,22).