Выкладчыкі кафедры англійскай філалогіі Ірына Клачко і Юлія Мармыш прадставілі Купалаўскі ўніверсітэт на IX Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях даследавання функцыянальных аспектаў міжкультурнай камунікацыі і перакладу.
Ірына Клачко і Юлія Мармыш у рэжыме анлайн падзяліліся з замежнымі калегамі вопытам выкарыстання ў адукацыйным працэсе па замежных мовах элементаў такіх сучасных тэхналогій, як змяшанае (сінхроннае і асінхроннае) навучанне, імерсіўнае навучанне са стварэннем уласнага адукацыйнага кантэнту студэнтамі, інтэграванае мультымадальнае. Ужыванне гэтых тэхналогій спрыяе варыятыўнасці дызайну адукацыйнай прасторы ва ўмовах цыфравізацыі.
Запрашэнне да ўдзелу ў мерапрыемстве было атрымана выкладчыкамі ад Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў пасля прадстаўленага купалаўцамі даклада-прэзентацыі на інтэрактыўнай пляцоўцы «Методыка выкладання замежных моў 2.0: рэальнае і віртуальнае».
Удзел у канферэнцыі прайшоў пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры Жаны Караткевіч пры садзейнічанні лабараторыі адукацыйных інавацый і асабіста загадчыка лабараторыі Алега Каляга.