Прафесар кафедры псіхалогіі і педагогікі філалагічнага факультэта Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў Вячаслаў Казарэнкаў чытае лекцыі і праводзіць практычныя заняткі для студэнтаў другога курса спецыяльнасці «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дыягностыка».
Акрамя таго, прафесар правядзе кансультацыі для аспірантаў спецыяльнасці "Навукова-педагагічная дзейнасць". У рамках візіту таксама адбудзецца дыскусійны клуб з прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры педагогікі і сацыяльнай работы. Запланаваны сустрэчы з навучэнцамі 11 класаў у гімназіі нумар 1 імя Я.Ф.Карскага.
Праграма "Запрошаны прафесар" дазваляе атрымаць унікальны вопыт не толькі студэнтам, але і выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Дзякуючы падобнаму абмену купалаўцы ўзбагачаюць свае веды і атрымліваюць новыя навыкі.