У складзе дэлегацыі былі Нікіцін Н.В., намеснік дырэктара Інстытута фізічнай культуры і спорту па НДР, Гольдарава А.С., прафесар кафедры «Арганізацыі аховы здароўя і прафілактычнай медыцыны», Гур'ева А.Б., прафесар кафедры «Анатомія чалавека» Медыцынскага інстытута, Грыгор'ева А.Б., вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі «Малекулярная палеантралогія» НДІ праблем экалогіі Поўначы.
Калегі з Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта імя М.К. Амосава падтрымалі праект вучоных факультэта фізічнай культуры і факультэта біялогіі і экалогіі на тэму "Тэхналогіі падрыхтоўкі спартсменаў-аднаборцаў з улікам іх генетычных і морфафункцыянальных асаблівасцей (на прыкладзе барцоў вольнага і грэка-рымскага стыляў рэспублік Беларусь і Саха (Якуція)".
У ходзе сумеснай работы быў вызначаны шэраг перспектыўных напрамкаў біямедыцынскіх даследаванняў, арыентаваных на забеспячэнне падрыхтоўкі спартсменаў высокага класа.