У рамках праграмы "Запрошаны прафесар" лекцыі чытала дырэктар Вышэйшай школы біятэхналогій і харчовых вытворчасцей Інстытута біямедыцынскіх сістэм і біятэхналогій Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага Юлія Базарнава.
Прафесар Юлія Базарнава прачытала лекцыі, правяла круглыя сталы і майстар-класы па інавацыях у сферы біятэхналогій і харчовых вытворчасцей. Таксама на факультэце абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў адукацыйнай, навуковай і інавацыйнай дзейнасці. Дарэчы, ужо два супрацоўнікі і два студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі стажыроўкі на працягу апошняга года ў Санкт-Пецярбургскім політэхнічным універсітэце Пятра Вялікага.
У далейшым плануецца распрацоўка і падпісанне дарожнай карты ў рамках супрацоўніцтва па сумесных адукацыйных праграмах. На гэты момант атрыманы папярэднія дамоўленасці па сумесных даследаваннях з магчымасцю падачы заяўкі на грант і публікацыйнай актыўнасці ў высокарэйтынгавых выданнях.
Дагавор паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Санкт-Пецярбургскім політэхнічным універсітэтам Пятра Вялікага быў падпісаны ў чэрвені 2022 года ў рамках Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.