У рамках праграмы "Запрошаны прафесар" доктар філалагічных навук, прафесар кафедры рускай мовы і літаратуры Казахскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая Людміла Сафронава правяла лекцыйныя і практычныя заняткі для студэнтаў спецыяльнасцей "Сучасныя замежныя мовы" і "Рамана-германская філалогія".
Увазе слухачоў былі прадстаўлены лекцыі і практычныя заняткі па тэмах «Уводзіны. Псіхааналітычныя тэорыі і практыкі ў літаратуразнаўстве», «Класічны псіхааналіз. Заходні класічны псіхааналіз і праблемы літаратуры», «Псіхатыпы і праблемы рэцэптыўнай эстэтыкі», «Псіхааналітычныя тэорыі і практыкі ў літаратуразнаўстве», «Комплекс Эдыпа ў мастацкім тэксце», «Постфрэйдысцкі аналіз тэксту. Заходняя псіхааналітычная дэканструкцыя тэксту», «Сучасная лінгвістычная тэрапія», «Абсесіўны тэкст».
Заняткі праведзены ў рамках навучальных дысцыплін “Гісторыя літаратуры краіны вывучаемай мовы ХIХ стагоддзя (англійская)”, “Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту” і “Культуралагічныя аспекты вывучэння і выкладання замежнай мовы”.
Таксама прайшлі індывідуальныя кансультацыі з прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры англійскай філалогіі па праблемах перакладу мастацкай літаратуры і выкладанні мастацкага перакладу ва ўніверсітэце з абмеркаваннем магчымых перспектыўных напрамкаў далейшага міжнароднага супрацоўніцтва.