Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій фізіка-тэхнічнага факультэта ажыццяўляе распрацоўку модульнай аўтаматызаванай сістэмы кіравання (АСК) рэсурсамі мэблевых вытворчасцей з індывідуальнай сістэмай заказаў.
Мінімальная канфігурацыя: праграмна-тэхнічныя модулі ўводу заказаў, уліку сыравіны, матэрыялаў, гатовай прадукцыі, межаперацыйнага руху дэталяў, падсістэма радыёчастотнай ідэнтыфікацыі і штрых-кадавання для цэхавага, складскога ўзроўняў і адгрузкі.
Модуль дакументавання - па патрабаванням заказчыка.
Вобласць ужывання распрацоўкі: дробнасерыйная і індывідуальная вытворчасць набораў мэблі з ламінаваных ДСП і іншых матэрыялаў.
Перавагі:
- высокая якасць выконваемых работ;
- выраб па параметрах заказчыка;
- даступнасць і нізкія цэны.
Аказанне паслугі і падрабязная інфармацыя па адрасе:
230009, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, БЛК, 5.
Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій.
Загадчык кафедры: Бяйцюк Юрый Расціслававіч.
тэл.: +375 (152) 682406; +375 (29) 149-28-77
e-mail: beytuk@grsu.by