Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Тэхналаб» сумесна з фізіка-тэхнічным факультэтам ажыццяўляе распрацоўку і пастаўку аўтаматызаванага вучэбна-лабараторнага і дэманстрацыйнага абсталявання для сярэдніх (каледжы, ліцэі, школы) і вышэйшых навучальных устаноў.
Адрозненне нашых распрацовак ад аналагаў заключаецца ў комплексным выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій і рэальнага эксперыменту пры выкананні лабараторных работ і практыкумаў па фізіцы, хіміі і біялогіі.
Мы гатовыя прапанаваць па нізкай цане шырокі асартымент гатовых лабараторных работ, а таксама распрацаваць і вырабіць для Вас унікальныя работы і ўстаноўкі ў комплексе з вучэбна-метадычным забеспячэннем.
Методыка выканання работ накіравана на стварэнне праблемных сітуацый, выяўленне і вырашэнне ўзнікаючых супярэчнасцяў пры параўнанні вынікаў рэальнага, віртуальнага эксперыментаў і тэарэтычных мадэляў, рэалізацыя праблемна-дзейнаснага падыходу да навучання.
Наша абсталяванне адрозніваецца шматфункцыянальнасцю, надзейнасцю і прастатой у эксплуатацыі. Маецца магчымасць рэалізацыі на адным працоўным месцы некалькіх лабараторных работ.
Нашы распрацоўкі паспяхова эксплуатуюцца ва ўстановах адукацыі Беларусі, Расіі, Азербайджана, Рэспублікі Польшча.
Навізна і перавагі ў параўнанні з аналагамі:
- шматфункцыянальнасць - магчымасць рэалізацыі на адным працоўным месцы некалькіх лабараторных работ, што дазваляе істотна паменшыць выдаткі на арганізацыю лабараторных практыкумаў;
- надзейнасць і прастата ў эксплуатацыі - выкарыстанне комплексу «ТэхнаЛаб» з'яўляецца альтэрнатыўнай заменай мноству стандартных прыбораў (генератараў, асцылографаў, вальтметраў і г.д.) Усе вымярэнні ў лабараторных работах могуць быць выкананы без кампутара з выкарыстаннем лабараторнага ўніверсальнага вымяральніка з аўтаномным харчаваннем;
- метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне - аптымізаванае праграмнае забеспячэнне дазваляе працаваць без спецыяльных ведаў;
- рэалізацыя тэхналогіі праблемнага навучання - методыка выканання работ накіравана на стварэнне праблемных сітуацый, на выяўленне і вырашэнне навучэнцамі супярэчнасцяў пры параўнанні вынікаў рэальнага, віртуальнага эксперыментаў і тэарэтычных мадэляў, рэалізацыя праблемна-дзейнаснага падыходу да навучання;
- аптымальныя суадносіны кошт / магчымасці.
Афармленне замовы і падрабязная інфармацыя па адрасе:
230009, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, БЛК, 5, каб. 316.
РУП «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Тэхналаб».
Дырэктар цэнтра: Васілевіч Аляксандр Яўгенавіч.
тэл.: +375 (152) 45-06-89, +375 (29) 666-57-08
e-mail: vasil@grsu.by