Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з МІСіС і МФТІ праводзіць з 15 па 24 жніўня 2016 года адукацыйны трэнінг «Міжнародныя вучэбна-трэніровачныя зборы па рашэнні задач чэмпіянатаў па праграмаванні» пад патранатам «Moscow ACM ICPC Workshops».
Заняткі будуць праводзіцца ў двух дывізіёнах: А і Б. У кожным дывізіёне будзе арганізавана і 4 тэматычныя дні 4 дні камандных кантэстаў.
Праграма збораў уключае, акрамя іншых, наступныя тэмы:
- тэорыя лікаў;
- пераўтварэнне Фур'е;
- персістэнтнае дрэва адрэзкаў;
- камбінаторыка і дынамічнае праграмаванне.
Заняткі праводзяць трэнеры каманд МІСіС, МФТІ і ГрДУ.
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць форму рэгістрацыі:
https://docs.google.com/forms/d/1b-n3-mIF6ncRB_fH-eDFr2xLPqYoemLNNfbuQDa80aU/viewform
Арганізацыйны ўнёсак для ўдзелу ў трэнінгу складае 660BYN на аднаго ўдзельніка.
Арганізацыйны ўнёсак уключае, у тым ліку, аплату харчавання, пражывання і культурную праграму на выхадны дзень.
Па пытанні заключэння дагавораў звяртацца:
Цэхан Вольга Барысаўна tsekhan@grsu.by
Дадатковая інфармацыя:
Сцёпін Юрый Генрыхавіч ju-stepin@ya.ru