Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 5-7 кастрычніка 2016 года праводзіць XI міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы экалогіі - 2016».
Навуковая сустрэча накіравана на абмеркаванне кардынальных напрамкаў развіцця сучаснай экалогіі.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і спецыялісты, якія працуюць у розных галінах экалогіі.
Праца сустрэчы будзе праходзіць у рамках наступных напрамкаў:
- рациональное использование и охрана растительного мира;
- рацыянальнае выкарыстанне і ахова жывёльнага свету;
- экалагічная біяхімія, фізіялогія і медыцына;
- рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў і ачыстка сцёкавых вод;
- рацыянальнае выкарыстанне глебавых рэсурсаў і рэсурсаў атмасферы;
- утылізацыя і перапрацоўка цвёрдых адходаў;
- экалагічная адукацыя і асвета ў інтарэсах устойлівага развіцця.
Рабочыя мовы канферэнцыі - беларуская, руская, польская і англійская.
Для ўдзелу неабходна да 31 мая 2016 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму на сайце канферэнцыі і прымацаваць электронны варыянт навуковага артыкула.
З умовамі і правіламі ўдзелу ў канферэнцыі можна азнаёміцца ў дадатку.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, пер. Даватара 3/1, каб. 129а (факультэт біялогіі і экалогіі)
Тэл.: 8 (0152) 48-50-01
E-mail: ape2016@grsu.by
Web: http://fbe.grsu.by
Кантактная асоба: Вольга Міхайлаўна Трацьякова (+375 (29) 284-17-83)